Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэўматы́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэўматызму, звязаны з рэўматызмам. Рэўматычны прыступ. Рэўматычны боль. □ Даніла Платонавіч сядзеў пад разгалістай грушай у старым крэсле, накрыўшы свае хворыя рэўматычныя ногі цёплай коўдрай, і драмаў. Шамякін.

рэ́ўнасць, ‑і, ж.

Пачуццё пакутлівага сумнення ў чыёй‑н. вернасці, падазрэнне ў каханні да каго‑н. другога. Так, была маладосць, вясёлая, шчаслівая, была радасць першага і адзінага кахання, боль разлукі, расчараванне, рэўнасць, пакуты. Шамякін. Увага Веры да няшчаснага Падацюка абудзіла ў Кузьмы самае неспакойнае пачуццё — рэўнасць. Дуброўскі. Аксіння не выцерпела і сказала .. [Азаркевічу] ўсю праўду пра хлопца, што ён ёй не падабаецца, але яна, каб выклікаць у Азаркевіча рэўнасць, з ім гуляла. Гурскі.

рэўтрыбуна́л, ‑а, м.

Рэвалюцыйны трыбунал.

рэфа́кцыя, ‑і, ж.

Спец. Скідка з цаны тавару, абумоўленая гандлёвай здзелкай, у сувязі з уцечкай і псаваннем тавару або пры пастаўцы яго ніжэй прадугледжанай якасці.

[Фр. réfraction.]

рэфармава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. рэфармаваць.

рэфармава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад рэфармаваць.

рэфармава́цца, ‑муецца; зак. і незак.

1. Пераўтварыцца (пераўтварацца), змяніцца (змяняцца) пры дапамозе рэформ.

2. толькі незак. Зал. да рэфармаваць.

рэфармава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак. і незак., што.

Пераўтварыць (пераўтвараць), змяніць (змяняць) пры дапамозе рэформ. Рэфармаваць грашовую сістэму.

рэфарма́тар, ‑а, м.

Той, хто праводзіць рэформу ў якой‑н. галіне; пераўтваральнік. Гаварыць Анатоль Парфенавіч умее. На словах, здаецца, зямны шар перавярнуў бы. Паслухаеш — такі рэфарматар. Мыслівец.

[Лац. reformator.]

рэфарма́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэфарматара. Рэфарматарская група. // Звязаны з рэформай. Рэфарматарскі шлях.