сураўё, ‑я,
Тое, што і суравізна.
сураўё, ‑я,
Тое, што і суравізна.
сурвэ́та, ‑ы,
Тое, што і сурвэтка.
сурвэ́тачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сурвэткі; прызначаны для сурвэтак.
сурвэ́тка, ‑і,
1. Невялікі (звычайна квадратны) кавалак тканіны або паперы, якім карыстаюцца для засцеражэння вопраткі ў час яды, у цырульнях і пад.
2. Абрус (звычайна невялікіх памераў), якім накрываюць стол.
сургу́ч, ‑у,
Каляровая сумесь з цвёрдых смол, воску і пад., якая лёгка плавіцца і застывае (выкарыстоўваецца для накладання пячатак, заліўкі бутэлек і пад.).
сургу́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сургучу.
сурдака́мера, ‑ы,
Памяшканне з гуканепранікальнымі сценамі, якое служыць для падрыхтоўкі касманаўтаў да работы ва ўмовах адсутнасці гукавых раздражняльнікаў.
сурдалагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сурдалогіі.
сурдало́гія, ‑і,
Галіна медыцыны, якая вывучае парушэнні слыху.
[Ад лац. surdus — глухі і грэч. logos — вучэнне.]
сурдапедаго́г, ‑а,
Спецыяліст у галіне сурдапедагогікі.