разгіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да разагнуцца.
2. Зал. да разгінаць.
разгіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да разагнуць.
•••
Не разгінаючы спіны — без адпачынку, старанна рабіць што‑н.
разглаго́льстваванне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. разглагольстваваць. // звычайна мн. (разглаго́льстваванні, ‑яў). Мнагаслоўныя, пустыя разважанні. Дэмагагічныя разглагольстваванні.
разглаго́льстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; незак.
Разм. Мнагаслоўна, без толку гаварыць, разважаць аб чым‑н. Разглагольстваваць на абстрактныя тэмы. □ Па вечарах, калі з анямелымі рукамі мы ляжалі на нарах, Эдзік разглагольстваваў аб сіле мастацтва. Даніленка.
разгла́джаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад разгладзіць.
разгла́джванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. разгладжваць — разгладзіць і разгладжвацца — разгладзіцца.
разгла́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да разгладзіцца.
2. Зал. да разгладжваць.
разгла́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да разгладзіць.
разгла́дзіцца, ‑дзіцца; зак.
Зрабіцца гладкім, роўным, без складак. Нівы разгладзіліся. Плацце разгладзілася. // Расправіцца, знікнуць (пра маршчыны, няроўнасці). Суровыя складкі на ілбе [партызанаў] разгладзіліся, і строгі былі яго самкнёныя губы і выгнутыя чорнымі дужкамі вусы на іх. Колас.
разгла́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.
Зрабіць гладкім, роўным, расправіўшы складкі, няроўнасці. Марыя разгладзіла рукамі плацце на бёдрах. Пестрак. // Расправіць, зняць (складку, няроўнасць). Міканор разгладзіў складкі шыняля пад папругай. Мележ.