рэкламава́цца, ‑муецца; незак.
Зал. да рэкламаваць.
рэкламава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак. і незак., каго-што.
Аб’явіць (аб’яўляць) аб чым‑н., карыстаючыся сродкамі рэкламы. Будаўнічая кампанія рэкламавала продаж гатовых дамоў. Лынькоў. // Расхваліць (расхвальваў) з мэтай папулярнасці. — Гэта ўсё новы старшыня! — рэкламаваў свайго сябра Дрозд. Карпюк.
рэкламацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рэкламацыі. Рэкламацыйная заява.
рэклама́цыя, ‑і, ж.
Заява пра недахопы, выяўленыя ў атрыманай прадукцыі або ў выкананай рабоце з патрабаваннем аплаціць страты. На завод плылі рэкламацыі: аўтамабіль бездакорна павінен быў слухацца і ў афрыканскую спёку, і ў сібірскія маразы. Карпаў.
рэкламі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
1. Той, хто афармляе, робіць рэкламу.
2. Разм. Той, хто рэкламуе сябе, сваю работу.
рэкла́мны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рэкламы. Рэкламнае бюро. // Які з’яўляецца рэкламай. Рэкламны плакат.
рэ́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што і без дап.
Разм. Сказаць што‑н., абазвацца. Цітковы словы мелі нейкую магічную сілу: пасля іх ніхто больш і слова не рэкнуў, усе паснулі. Лобан. — Не бабскае гэта дзела! Марш у запечак і — ні рэкні! — крычыць са злосцю бацька. Паўлаў.
•••
Рэкнуць славечка — неабдумана, неасцярожна сказаць.
рэко́рд, ‑а, М ‑дзе, м.
Найлепшы вынік, дасягнуты ў спорце, у працы і пад. Асаблівы поспех выпаў на долю юнака ў чырвонай майцы.. У суме дзесяці відаў праграмы юнак устанавіў новы рэкорд рэспублікі. Шыцік. У класе спрачаліся на тэму: што такое гераізм і ці з’яўляецца гераізмам рэкорд Алёшы Касцянка на камбайне? Шамякін. На кончыках пальцаў трэба было падымацца і апускацца дванаццаць разоў. Гэта лічылася рэкордам. Колас. // перан. Разм. Вышэйшая ступень праяўлення чаго‑н.
•••
Пабіць рэкорд гл. пабіць.
Ставіць рэкорд гл. ставіць.
рэко́рдны, ‑ая, ‑ае.
Які з’яўляецца рэкордам; найвышэйшы, найбольшы. Рэкордны ўраджай. Рэкордная лічба. □ Хоць мясцовыя спартсмены і не паказалі рэкордных вынікаў, але самыя гарачыя апладысменты дасталіся іменна ім. «Звязда».
рэ́крут, ‑а, М ‑руце, м.
Гіст. У дарэформеннай царскай Расіі — салдат-навабранец. Рэкрут, якога на службу вялі, Выгнаны з хаты нябога, Разам са жменькай бацькоўскай зямлі Браў абразок у дарогу. Лось. За.. час [25‑гадовай службы ў салдатах] бацькі рэкрута паміралі, жонка выходзіла за другога, і калі салдат вяртаўся дадому, яму не было дзе прытуліцца, не было за што рук зачапіць. Саламевіч.