Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кікс, ‑у, м.

Няўдалы ўдар кіем па шары ў більярднай гульні.

[Англ. kicks.]

кіксава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак.

Рабіць кікс у більярднай гульні.

кіл, ‑у, м.

Разнавіднасць гліны з вялікай колькасцю шчолачаў (прымяняецца для мыцця бялізны ў марской вадзе).

[Тур. kil.]

кіла́, ‑ы, ж.

1. Разм. Тое, што і грыжа.

2. Хвароба крыжакветных раслін, пры якой на карэнні ўтвараюцца нарасці.

кіла...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: тысяча, у тысячу разоў, напрыклад: кілават, кіламетр.

[Фр. kilo ад грэч. chilioi — тысяча.]

кілава́т, ‑а, М ‑ваце, м.

Адзінка вымярэння магутнасці электрычнага току, роўная 1000 ват.

кілава́т-гадзі́на, ‑ы, ж.

Адзінка вымярэння энергіі электрычнага току, роўная рабоце, якая выконваецца на працягу 1 гадзіны пры магутнасці току ў 1 кілават.

кілагра́м, ‑а, м.

Адзінка вагі ў Міжнароднай сістэме адзінак, роўная 1000 грамаў.

кілаграмаме́тр, ‑а, м.

Адзінка вымярэння энергіі (работы), роўная рабоце, што затрачваецца для падняцця масы ў 1 кілаграм на вышыню 1 метр.

кілаграмо́вы, ‑ая, ‑ае.

Вагой у адзін кілаграм. Кілаграмовая гіра.