акало́дачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае дачыненне да акалодка (у 2 знач.). Акалодачнае памяшканне.
2. у знач. наз. акало́дачны, ‑ага, м. Тое, што і акалодачны наглядчык. Патаргаваўшыся яшчэ трохі, акалодачны паказаў рукою на паліцыю і сказаў: «Калі ты будзеш стаяць па сваім, дык завяду ў акалодак!» Колас.
•••
Акалодачны наглядчык гл. наглядчык.
акало́т, ‑у, М ‑лоце, м.
Жытнія снапы пасля няпоўнага папярэдняга ручнога абмалоту. Да самага поўдня Тарэнта прабыў у гумне. Дамалочваў акалот. Галавач. Хто малаціў снапы пранікам, хто абіваў аб калоду. Увачавідкі расла гара акалоту і буйнага, як пацеркі, зерня. Асіпенка.
акало́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад акалаціць.
акало́чвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да акалочваць.
акало́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да акалаціць.
акальцава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад акальцаваць.
акальцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак.
1. што. Зрабіць кругавую абмазку ствала дрэва для захавання ад шкоднікаў. // Зрабіць кругавы зрэз кары са ствала дрэва.
2. каго. Надзець пазначанае кольца на лапку птушкі, на хвост рыбы для вывучэння шляхоў іх руху і пад. Акальцаваць птушку.
акальцо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да акальцаваць.
акаля́ць, ‑яе; незак., каго-што.
Знаходзіцца, размяшчацца вакол каго‑, чаго‑н.; акружаць. Апісанне вясковай галены, якая акаляе героя, не з’яўляецца самамэтай. У. Калеснік.