Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

супрацьпастаўля́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да супрацьпастаўляць.

супрацьпастаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да супрацьпаставіць.

супрацьпо́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які выкарыстоўваецца для барацьбы з патлівасцю. Супрацьпотавыя сродкі.

супрацьпухлі́нны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для лячэння пухлін; які засцерагае ад з’яўлення пухліны. Супрацьпухлінныя сродкі.

супрацьпяхо́тны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з варожай пяхотай і для засцярогі ад яе дзеянняў. Супрацьпяхотныя міны.

супрацьрадыяцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які засцерагае ад уздзеяння радыяцыі. Супрацьрадыяцыйная сістэма.

супрацьра́кавы, ‑ая, ‑ае.

Накіраваны супраць захворванняў ракам. Супрацьракавая прафілактыка.

супрацьраке́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ваенных дзеянняў супраць ракет; прызначаны для знішчэння ракет ворага. Супрацьракетная абарона.

супрацьслупняко́вы, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы са слупняком. Супрацьслупняковая вакцына.

супрацьстая́нне, ‑я, н.

Спец. Месцазнаходжанні планет, у якіх яны бачны з Зямлі ў напрамках, супрацьлеглых Сонцу. Супрацьстаянне планет. Вялікае супрацьстаянне.