Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

акцэпта́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Асоба, якая прыняла грашовы дакумент да аплаты.

акцэ́птны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае дачыненне да акцэпту. Акцэптная форма разліку.

акцябра́ты, ‑ат; адз. акцябронак, ‑нка, м.

Школьнікі малодшых класаў (звычайна 1–3), якія рыхтуюцца стаць піянерамі. Ягоны [Леніна] смех, Яго вясёласць Гарыць на тварах акцябрат, Жыве ў рабоце камсамола, У песнях маладых дзяўчат. Глебка.

акцябро́нак,

гл. акцябраты.

акцябры́ны, ‑рын; адз. няма.

Савецкі абрад ўрачыстай рэгістрацыі нованароджаных і сямейная ўрачыстасць у гэтай сувязі.

акы́н, ‑а, м.

Народны паэт-імправізатар і спявак у некаторых народаў Азіі (казахаў, кіргізаў і інш.). Ляці, мая песня, ляці і спявай, Суседа-акына як след прывітай. Купала.

акы́ш, выкл.

Выкрык, якім адпуджваюць курэй, птушак. — Акыш! — раптам пачуўся ў сенцах грозны бас дзядзькі Антося. Брыль. — Акыш, каб цябе! — закрычаў дзед на жураўля. Разанаў.