Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

се́ўрскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сеўру; зроблены на фарфоравым заводзе ў г. Сеўры. Сеўрскі фарфор. Сеўрская талерка.

сеўружы́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сяўругі. Сеўружыная ікра. // Прыгатаваны з сяўругі. Сеўружыная юшка.

сець, ‑і, ж.

Разм. Тое, што і сетка (у 1–3 і 6 знач.). Сець гатова ўжо ў рыбака І агледжаны леташні човен. Астрэйка. Смех гэткі маюць толькі дзеці Ды людзі з яснаю душой; І ён, як жа[ў]ранак той, Звінеў і ўжо кахання сеці Нячутна нішчыў. Багдановіч. Ён [свабодны голас] праз дратоў калючых сеці, Як сонца свет, пераліецца На шыр палёў, на край дарог... Танк. Дождж сеці светлыя развесіў, Разлінаваўшы далягляд. Прануза. [Брыль:] — Краіна пакрываецца сеццю электрастанцый і ўзнікаюць волаты-заводы, фабрыкі і цэлыя гарады. Колас.

Сеч, ‑ы, ж. (з вялікай літары).

Гіст. Самакіравальная арганізацыя ўкраінскага казацтва ў 16–18 стст. Запарожская Сеч.

се́ча, ‑ы, ж.

Уст. і высок. Бой, бітва. Крывавая сеча. □ Трымайцеся, званы! Пачуў вас... Коней асядлаў... Спяшае з Кіева дадому Усяслаў, — Будзе сеча, Будзе сеча... Сіпакоў.

сечаві́к, ‑а, м.

Гіст. Казак Запарожскай Сечы.

се́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад сячы.

2. у знач. прым. Атрыманы шляхам сячэння (у 1 знач.). Сечанае мяса. Сечаныя дровы.

се́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

1. Дробна нарэзаная салома, якая ідзе на корм жывёле. Гэта дзядзька Мартын рэзаў сечку на саматужнай сячкарні, — відаць, збіраўся ехаць араць папар. Колас. — З мукой каровы лепш сечку ядуць. Асіпенка. // перан. Пра што‑н., што сваім выглядам напамінае дробна нарэзаную салому. — Гэта ты ад свае бабкі чуў? — страсаючы з-за вушэй валасяную сечку, спытаў Грыцко. Кулакоўскі. З навіслых над зямлёй хмар спачатку сыпанула дробнай сечкай, потым паваліў густы мокры снег. Дзенісевіч. Трактары шнуруюць Над Арэсай-рэчкай, Сякуць плугам, дыскам Торфішча на сечку. Купала.

2. Драблёныя крупы. Аўсяная вечка. Ячная сечка.

3. Прылада для сячэння капусты і пад.; сякач. Жанчыны сечкамі сякуць бадзёра, Як быццам .. выбіваюць такт. Караткевіч.

се́ялка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Машына для пасеву насення, а таксама для ўнясення ў глебу мінеральных угнаенняў. Гнездавая веялка. □ Больш паловы плошчы азімых было пасеяна трактарнай сеялкай. Шамякін. Сейбіт спрытна напоўніў сеялку насеннем, і вось ужо агрэгат рушыў наперад. «Звязда».

се́ялкавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сеялкі. Сеялкавы пасеў.