перагарчы́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.
Зрабіць вельмі горкім, перабавіўшы ў страву горкай прыправы.
перагарэ́лы, ‑ая, ‑ае.
Які перагарэў. Сярод шуму і гуду пажару, трэску і грукату падаўшых перагарэлых бэлек і сцен чуліся распачлівыя, надрыўныя крыкі людзей. Колас. Засланка ўпала на памост, пад ногі .. [маці], забра[здж]эла ржавай перагарэлай бляхай. Галавач.
перагарэ́ць, ‑ры́ць; зак.
1. Сапсавацца ад доўгага гарэння, моцнага награвання. Лямпачка перагарэла. // Згарэўшы ў якім‑н. месцы, распасціся на часткі. Нітка перагарэла.
2. Згарэўшы, ператварыцца ў попел; згарэць поўнасцю. Вуголле перагарэла.
3. Сатлець, сапрэць. Гной перагарэў. // Знікнуць, прапасці ў выніку застою і пад. (пра малако ў жанчын і некаторых млекакормячых). Табе нельга хвалявацца, — паўшчувала яе бабка — Ціткова Рыпіна, — а то малако перагарыць. Чыгрынаў. Старшы тут над усімі, памяркоўны стары, гаварыў: — Папсаваўся статак. Малако перагарэла. А такія малочныя былі каровы... Няхай.
4. перан. Знікнуць, прайсці, прытупіцца (аб пачуццях, перажываннях і пад.). Гнеў перагарэў. □ Не варта абуджаць у сэрцы тое, што перагарэла, адышло і пакінула толькі пачуццё жалю аб незваротным. Дуброўскі.
перагасі́ць, ‑гашу, ‑гасіш, ‑гасіць; зак., што.
Разм. Загасіць, патушыць усё, многае.
перагатава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перагатаваць.
перагатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.
Згатаваць нанава, яшчэ раз.
перагаці́ць, ‑гачу, ‑гаціш, ‑гаціць; зак., што.
1. Зрабіць гаць упоперак чаго‑н. Перагаціць рачулку.
2. Загаціць усё, многае.
перага́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перагаціць.
перагі́б, ‑у, м.
1. Лінія згібання чаго‑н. На перагібе ліста.
2. перан. Парушэнне правільнай лініі ў чыёй‑н. дзейнасці, шкодная крайнасць. Барацьба з перагібамі.
перагіба́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перагібаць — перагнуць.