супрацьгні́ласны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для барацьбы з гніласнымі бактэрыямі, які не дае гнісці.
супрацьгні́ласны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для барацьбы з гніласнымі бактэрыямі, які не дае гнісці.
супрацьграма́дскі, ‑ая, ‑ае.
Накіраваны супраць грамадства, грамадскіх парадкаў; антыграмадскі.
супрацьгрыбко́вы, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для лячэння грыбковых захворванняў.
супрацьгрыпо́зны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для засцярогі ад грыпу, для лячэння яго.
супрацьдзе́йнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае;
Аказваць супрацьдзеянне, супраціўленне; перашкаджаць.
супрацьдзе́йны, ‑ая, ‑ае.
Які аказвае супрацьдзеянне; накіраваны супраць каго‑, чаго‑н.
супрацьдзе́янне, ‑я,
супрацьдзяржа́ўны, ‑ая, ‑ае.
Накіраваны супраць інтарэсаў дзяржавы.
супрацьды́мны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для барацьбы з дымам; які забяспечвае ад дыму.
супрацьдыфтэры́йны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для барацьбы з дыфтэрыяй.