Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пераво́зчык, ‑а, м.

1. Той, хто займаецца перавозам цераз раку, возера.

2. Той, хто займаецца якімі‑н. перавозкамі.

3. Птушка сямейства сяўцоў з шаравата-бурай спінкай і белым брушкам. (Назва дадзена за манеру пералятаць са свістам з берага на бераг над самай вадой.) Асабліва багата на Піншчыне кулікоў. Тут прадстаўлены амаль усе асноўныя іх віды — кнігаўкі, турухтаны, .. перавозчыкі. В. Вольскі.

пераво́зчыца, ‑ы, ж.

Жан. да перавозчык (у 1, 2 знач.).

пераво́зчыцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да перавозчыка (у 1, 2 знач.).

пераво́раны,

гл. пераараны.

пераво́рванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераворваць — пераараць.

пераво́рвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да пераворваць.

пераво́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераараць (у 1–3 знач.).

пераво́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераворваць — пераараць.

пераво́страны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перавастрыць.

пераво́стрыванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перавострываць — перавастрыць.