пераво́зчык, ‑а,
1. Той, хто займаецца перавозам цераз раку, возера.
2. Той, хто займаецца якімі‑н. перавозкамі.
3. Птушка сямейства сяўцоў з шаравата-бурай спінкай і белым брушкам. (Назва дадзена за манеру пералятаць са свістам з берага на бераг над самай вадой.)
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)