рэнтгеналагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рэнтгеналогіі.
рэнтгеналагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рэнтгеналогіі.
рэнтгенало́гія, ‑і,
Аддзел медыцыны, які вывучае прымяненне рэнтгенаўскіх прамянёў з мэтай дыягностыкі і лячэння некаторых захворванняў.
[Ад слова рэнтген і грэч. logos — вучэнне.]
рэнтгенаскапі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рэнтгенаскапіі.
рэнтгенаскапі́я, ‑і,
Прасвечванне, даследаванне непразрыстых цел пры дапамозе рэнтгенаўскіх прамянёў.
[Ад слова рэнтген і грэч. skopeō — гляджу.]
рэнтгенатэрапі́я, ‑і,
1. Раздзел прамянёвай тэрапіі, які вывучае ўжыванне рэнтгенаўскіх прамянёў у медыцыне.
2. Прымяненне рэнтгенаўскіх прамянёў з мэтай лячэння.
рэнтгенатэ́хніка, ‑і,
Сукупнасць сродкаў і метадаў атрымання рэнтгенаўскага выпраменьвання і прымянення яго ў медыцыне, біялогіі і інш. галінах навукі і тэхнікі.
рэнтге́наўскі, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з атрыманнем і выкарыстаннем рэнтгенаўскіх прамянёў.
рэнтгено́лаг, ‑а,
Урач, спецыяліст па рэнтгеналогіі і рэнтгенатэрапіі.
рэо́граф, ‑а,
Прыбор для назірання і запісу папаўнення кроўю сасудаў і капіляраў.
рэо́метр, ‑а,
Прыбор для вымярэння расходу газу.
[Ад грэч. rhēos — цячэнне, паток і metreō — вымяраю.]