Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэнта́бельнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць рэнтабельнага; прыбытковасць. Рэнтабельнасць гаспадаркі. □ Прыкметна ўмацавалася эканоміка калгасаў і саўгасаў, павысілася іх рэнтабельнасць. «Звязда».

рэнта́бельны, ‑ая, ‑ае.

Даходны, прыбытковы, мэтазгодны ў гаспадарчых адносінах. Рэнтабельная гаспадарка.

[Ням. rentabel.]

рэ́нтавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэнты. Рэнтавы даход.

рэнтге́н, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Нябачныя прамяні, якія з’яўляюцца кароткімі электрамагнітнымі хвалямі, здольнымі пранікнуць цераз непразрыстыя прадметы. // Прасвечванне гэтымі прамянямі. Рэнтген паказаў працэс у лёгкіх. Шамякін.

2. ‑а. Апарат для прасвечвання рэнтгенаўскімі прамянямі. Устаноўка рэнтгена.

[Ад уласн. імя.]

рэнтгена...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая надае значэнне: «звязаны з выкарыстаннем рэнтгенаўскіх прамянёў, рэнтгену», напрыклад: рэнтгенаскапія, рэнтгенаагляд.

рэнтгенагра́ма, ‑ы, ж.

Адбітак на фотапласцінцы або плёнцы, атрыманы пры дапамозе рэнтгенаўскіх прамянёў.

[Ад слова рэнтген і грэч. gramma — запіс.]

рэнтгенаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да рэнтгенаграфіі. Рэнтгенаграфічнае даследаванне.

рэнтгенагра́фія, ‑і, ж.

Фатаграфаванне ўнутранай будовы непразрыстых прадметаў пры дапамозе рэнтгенаўскіх прамянёў.

[Ад слова рэнтген і грэч. graph — пішу.]

рэнтгенадыягно́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Распазнаванне захворвання тканак ці органаў чалавека або жывёлы пры дапамозе рэнтгенаўскіх прамянёў.

рэнтгенадэфектаскапі́я, ‑і, ж.

Метад выяўлення ўнутраных дэфектаў у матэрыялах і вырабах пры дапамозе рэнтгенаўскіх прамянёў.