аку́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да акупіць.
акупля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да акупіць.
аку́пнасць, ‑і, ж.
Спец. Узнаўленне ранейшых расходаў у выглядзе грашовых сум, матэрыяльных каштоўнасцей.
аку́рак, ‑рка, м.
Рэшта выкуранай або недакуранай папяросы, цыгары; недакурак. Каля пасцелі стаяў кволенькі столік, на ім было некалькі кніг, пустая папяровая скрынка ад гільз ды пара акуркаў. Колас.
аку́раны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад акурыць.
акура́т, прысл.
Зусім дакладна; якраз. Пад нагамі ў Косціка апынулася пара дзіцячых чаравічкаў, звязаных шнуркамі. Косцік падхапіў іх — акурат будуць Людмілцы ці Наташцы. Арабей. [Эмілія] трапляла акурат на такіх людзей, з якімі можна было дагаварыцца. Маўр. Занёсшы ў кладовую вупраж і выходзячы з канюшні.., [Марцін] акурат убачыў Вольгу, што вярталася з поля. Мележ.
акура́тнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць акуратнага. У хлопца выявіліся добрыя арганізатарскія здольнасці, старанне, настойлівасць і акуратнасць у рабоце. Кулакоўскі.
акура́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які захоўвае парадак, дакладнасць. Акуратны вучань. □ Рыгорка рабіў, што хацеў, і нават лічыўся акуратным брыгадзірам. Дуброўскі.
2. Які ўтрымліваецца ў парадку, старанна зроблены, дакладна выкананы або выконваецца (пра дзеянне, прадмет). Акуратная праца. Акуратнае адзенне. □ Ніколі яшчэ не было такога акуратнага ворыва. Бялевіч.