акупа́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Той, хто ўдзельнічае ў акупацыі; захопнік. Палескія людзі заўсёды як героі змагаліся з усялякімі акупантамі на беларускай зямлі. Чорны. Разбітых шыбаў шкло валялася наўкруг, Вятры разносілі падушак белы пух, Нарабаваныя ў бедных хатах транты Вывозілі цюкалі акупанты. А. Александровіч.
акупа́нцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да акупантаў. Не аднаму добралу чалавеку Жэня памагала вырвацца з акупанцкага пекла і перайсці да партызанаў. Кулакоўскі. Дарагога майго падкасіла Акупанцкая куля ў баі. Бялевіч.
акупацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да акупацыі. Акупацыйныя парадкі. Акупацыйны рэжым. // Які ажыццяўляе рэжым ваеннай акупацыі. Акупацыйныя ўлады.
акупа́цыя, ‑і, ж.
Часовы захоп тэрыторыі адной дзяржавы ўзброенымі сіламі другой. Акупацыя краіны. Гады акупацыі.
[Лац. occupatio — захоп.]
акупі́раваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад дзеясл. акупіраваць.
акупі́равацца, ‑руецца; незак.
Зал. да акупіраваць.
акупі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
Заняць (займаць) узброенымі сіламі чужую тэрыторыю без атрымання на гэта суверэнных правоў. // перан. Разм. Заняць, захапіць пэўнае месца, памяшканне. Брыгадзіры і аграномы.. акупіравалі ўсю кантору. Дуброўскі.
акупі́цца, акупіцца; зак.
Аплаціцца; прынесці даход, які пакрывае зробленыя расходы. Давайце запросім вучоных, няхай зробяць эканамічны аналіз гаспадаркі, дадуць навуковыя прагнозы. Далібог, акупяцца затраты. Шамякін. // перан. Разм. Апраўдаць сябе, даць станоўчыя вынікі. Твар [айца Міколы] робіцца тужлівым. Але гэта цягнецца толькі момант, бо яго турбота, яго, можна сказаць, пакута шчодра акупілася вынікам намаганняў. Колас.
акупі́ць, акуплю, акупіш, акупіць; зак., што.
Вярнуць патрачаныя на што‑н. сродкі; пакрыць выдаткі даходам. Цаліна дала дзяржаве самы ганны хлеб, а новыя саўгасы ўжо здолелі акупіць затраты, зробленыя на іх заснаванне. Барсток. // перан. Разм. Выкупіць, скупіць, загладзіць. Паправіць памылку і акупіць віну.
аку́плены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад акупіць.