Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

супермо́дны, ‑ая, ‑ае.

Звышмодны. Супермодны касцюм.

суперстра́т, ‑у, М ‑раце, м.

Элементы мовы прышлага народа, што праніклі ў мову карэннага насельніцтва.

[Ад лац. superstratum — насціл.]

суперсуча́сны, ‑ая, ‑ае.

У вышэйшай ступені сучасны. Суперсучасны будынак.

суперфасфа́т, ‑у, М ‑фаце, м.

Мінеральнае ўгнаенне, якое атрымліваецца шляхам апрацоўкі фасфатаў кіслотамі.

суперфасфа́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да суперфасфату. Суперфасфатная вытворчасць. Суперфасфатны завод.

суперэкспрэ́с, ‑а, м.

Поезд, які развівае найбольшую хуткасць.

суперэлі́та, ‑ы, ДМ ‑эліце, ж.

Насенне самых лепшых, адборных раслін, якое найбольш поўна перадае ўсе адзнакі і ўласцівасці пэўнага сорту.

суперэлі́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да суперэліты. Суперэлітнае насенне.

су́песак, ‑ску, м.

Асадкавая пясчана-гліністая горная парода, а таксама, глеба такога саставу. Радзіць тут памідоры павінны: такі супесак яны любяць... Даніленка.

су́пескавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да супеску, складаецца з супеску. Супескавыя глебы.