разво́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да разводу (у 3 знач.). Разводная справа.
разво́дчык, ‑а, м.
Той, хто разводзіць каго‑, што‑н. (гл. развесці ў 1, 2, 5 знач.). Разведчык маста. Разведчык пілы.
разво́ды, ‑аў; адз. няма.
Узоры, узорысты малюнак (часцей у палосы). Тарасіха надзявае новы андарак: чырвоны з чорнымі разводамі і белую вышываную кофту. Асіпенка. Неба на захадзе было ў халодных ружовых разводах. М. Стральцоў. // Разм. Няроўныя, звілістыя падцёкі. На шкле з’явіліся плямы і разводы.
разво́жаны, ‑ая, ‑ае.
Абл. Разбіты, размешаны на куламесу, кісель (пра гразь, гразкую дарогу). Сярод чорнай развожанай гразі бліскалі лужыны, яны адбівалі ў сабе хмурнае неба, вуліцу, перакуленыя ўніз верхавінамі дрэвы. Арабей. // Пакрыты мокрай граззю, брудам. Мірончык скакаў з дзеркачом пад нагою па мокрай развожанай падлозе. Лобан.
разво́з, ‑у, м.
Дзеянне паводле дзеясл. развозіць — развезці (у 1 знач.).
разво́зіцца, ‑зіцца; незак.
Зал. да развозіць.
разво́зіць, ‑вожу, ‑возіш, ‑возіць.
Незак. да развезці.
разво́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.
Разм. Дзеянне паводле дзеясл. развозіць — развезці (у 1 знач.).
разво́зчык, ‑а, м.
Той, хто займаецца развозам чаго‑н. Насільшчыкі і развозчыкі мэблі пры магазіне мала калі бачылі ў сваёй практыцы такую жанчыну, якая б так спрытна таргавалася і дамагалася свайго без доўгай гаворкі. Чорны.