Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

таўстасу́м, ‑а, м.

Разм. Багацей. Жуль Верн не захапляўся тымі магчымасцямі, якія прадастаўляліся навуцы таўстасумамі. «Маладосць».

таўстасце́нны, ‑ая, ‑ае.

З тоўстымі сценамі або сценкамі. Старая таўстасценная вежа. Таўстасценная трубка.

таўстаце́лы, ‑ая, ‑ае.

З тоўстым целам. Таўстацелыя малпы.

таўсташчо́кі, ‑ая, ‑ае.

З тоўстымі, мясістымі шчокамі. Калі Віця канчаў есці кашу, да яго падсеў таўсташчокі хлапчук з чырвоным, як памідор, тварам, таксама дзяжурны па кухні. Нядзведскі.

таўсташы́і, ‑яя, ‑яе.

Які мае тоўстую шыю. Толькі кухар таўсташыі з ім [Сымонам] бы трошкі падружыў. Колас.

таўсту́н, ‑а, м.

Разм. Тоўсты мужчына (радзей — юнак, хлопчык). Пакуль Віця, разявіўшы рот, думаў, жартуе гэты таўстун ці праўду кажа, той падцягнуў да сябе лусту намазанага шмальцам хлеба і кубак з чаем. Нядзведскі.

таўстуно́к, ‑нка, м.

Памянш.-ласк. да таўстун.

таўсту́ха 1, ‑і, ДМ ‑тусе, ж.

Разм. Тоўстая жанчына (радзей — дзяўчына, дзяўчынка).

таўсту́ха 2, ‑і, ДМ ‑тусе, ж.

Грыб сямейства павуціннікавых з шаўтавата-бураватай плямістай шапкай.

таўсту́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Разм. Памянш.-ласк. да таўстуха ​1. — Вось я з парашутам, — паказала Ганна Аляксееўна па круглатварую сур’ёзную таўстушку. Хомчанка.

таўсце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Станавіцца тоўстым, больш тоўстым. Рост мазалёў [Тамаш] заўважаў кожны раз, калі мазоль нават на валасок таўсцеў. Бядуля. Кляні ты пана — пан таўсцее. Прыказка.