тарахце́ць, ‑хчу, ‑хціш, ‑хціць; незак.
Разм.
1. Утвараць рэзкія раскацістыя гукі. У Петрыкаве пяюць пеўні, гаўкаюць сабакі, тарахціць, лапоча матор матацыкла. Сачанка. Сям-там скрыпеў журавель або тарахцела круцёлка над студняй. Брыль. Па бруку тарахцелі падводы і зварочвалі ў браму рынку. С. Александровіч.
2. перан. Хутка, гучна, несупынна гаварыць; балбатаць. Не пераставаў .. [Тарас Іванавіч] тарахцець і тады, калі селі за стол. Колас. — Мы з Чэрыкава. А вы здалёку? — тарахцела .. [Юля]. Васілевіч.
тара́шчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; незак., што.
Разм. Шырока раскрываць (вочы); здзіўлена або спалохана глядзець на што‑н. Васіль Грыбок тарашчыў крыху лупатыя бясколерныя вочы з бесцырымоннай нахабнай цікаўнасцю. Шамякін. Яня глядзіць, як тата працягвае дзеду грошы, і ажно вочы тарашчыць ад здзіўлення. Місько.
тарашэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. тарасіць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. тарасіцца.
тарбага́н, ‑а, м.
Грызун атрада суркоў, які жыве ў Забайкаллі, на Алтаі, у Манголіі і Паўночным Кітаі.
[Цюрк.]
тарбага́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адпосіны да тарбагана. Тарбаганавая шкурка.
тарбага́наў, ‑ава.
Які належыць тарбатану. Тарбаганава нара.
тарбага́ніна, ‑ы, ж.
Мяса тарбагана, як харч. Пакаштаваць тарбаганіны.
тарба́н, ‑а, м.
Струнны шчыпковы музычны інструмент, блізкі да бандуры.
[Ад іт. tiorba.]
тарбані́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Музыкант, які іграе на тарбане.
тарбано́ша, ‑ы, ж.
Невялікае сумчатае млекакормячае, якое жыве ў Амерыцы; сумчаты пацук, апосум.