тапо́лаг, ‑а, м.
Спецыяліст у галіне тапалогіі.
тапо́левы і тапалёвы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да таполі, топаля. Таполевы ліст.
тапо́ля, ‑і; мн. тапо́лі, ‑яў; ж. і то́паль, ‑я і ‑ю; мн. то́палі, ‑яў; м.
1. ‑і, ж. і ‑я, м. Дрэва сямейства вярбовых. Пірамідальная таполя. □ Ціха пашумлівала .. лістамі маладая таполя. Кулакоўскі. Аднойчы .. [Лабановіч] заўважыў: летам у гарачы дзень падае снег! Гэта цвілі таполі і іх белы пух плаваў на ветры. Колас. Топаль, хоць і цвіце, насення не дае. «Беларусь».
2. ‑і, ж. і ‑ю, м.; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.
тапо́нім, ‑а, м.
Назва якога‑н. геаграфічнага аб’екта пэўнай мясцовасці (населенага пункта, ракі, возера і пад.).
тапо́р, ‑пара, м.
Прылада для сячэння і склюдавання ў выглядзе насаджанай па драўляную ручку металічнай лопасці з вострым лязом з аднаго боку і з абухом з другога. Не чуваць стуку тапароў, людскога гоману на сядзібе. Пальчэўскі. Грымеў тапаром ён [цясляр], звінеў ён пілой Ды гэблікам шоргаў па дошках. Бялевіч. // Старадаўняя баявая зброя.
•••
Хоць тапор вешай гл. вешаць.
тапо́рнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і якасць тапорнага (у 2 знач.).
тапо́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да тапара.
2. перан. Грубы, нязграбны, як тапаром зроблены. Тапорная мэбля. / Пра чалавека, яго фігуру, твар і пад. Лабановіч першы раз бачыць такую брыдкую, няўдалую жанчыну. Постаць яе няскладная, тапорная. Колас.
тапо́ршчыцца, ‑шчыцца; незак.
Абл. Тапырыцца. Заўважыўшы Міколку, .. [дзед Нупрэй] кінуўся завіхацца ля новага грабільна. Пачаў стругаць яго нажом і ўсё гэта разбіў з такім сярдзітым выглядам, што аж варушыліся, тапоршчыліся густыя сівыя бровы. Лынькоў.
тапо́ршчыць, ‑шчу, ‑шчыт, ‑шчыць; незак., што.
Абл. Тапырыць. Ураднік моўчкі тапоршчыў вусы. Бядуля.