табулату́ра, ‑ы,
Літарная і лічбавая сістэмы запісу музыкі ў еўрапейскіх краінах у 15–17 стст.
[Ад лац. tabula — дошка, табліца.]
табулату́ра, ‑ы,
Літарная і лічбавая сістэмы запісу музыкі ў еўрапейскіх краінах у 15–17 стст.
[Ад лац. tabula — дошка, табліца.]
табуля́тар, ‑а,
1. Від вылічальнай машыны.
2. Прыстасаванне ў пішучых машынках для друкавання табліц.
[Ад лац. tabula — дошка.]
табу́н, ‑а,
Статак коней, а таксама аленей і некаторых іншых капытных жывёл, якія пасуцца разам.
табуні́цца, ‑ніцца;
Збірацца, збівацца ў табун, статак.
табу́нны і табуно́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да табуна; які ўтрымліваецца ў табуне.
табуно́к, ‑нка,
Невялікі табун.
табу́ншчык, ‑а,
Пастух пры табуне.
табурэ́т, ‑а,
Тое, што і табурэтка.
табурэ́тка, ‑і,
Род мэблі для сядзення ў выглядзе круглай або квадратнай формы без спінкі.
[Фр. tabouret.]
табурэ́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да табурэткі.