Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэфле́ксны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Звязаны з адлюстраваннем святла, радыёхваль і пад.

рэфлексо́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне рэфлексалогіі.

рэфлектава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.

1. Адказваць рэфлексам (у 1 знач.) на знешняе раздражненне.

2. Кніжн. Раздумваць, разважаць.

[Ад лац. reflectere — адлюстроўваць.]

рэфле́ктар, ‑а, м.

1. Увагнутае люстра для адбіцця светлавых або цеплавых праменяў. Кінааператары здымалі вячэрнюю Маскву. Яркае святло рэфлектараў сляпіла. Савіцкі. «Магчыма, грэлкі давалі мала цеплыні, — крыху збянтэжана думаў я, — электрычная печка з рэфлектарам пройме да самых касцей». Паслядовіч.

2. Тэлескоп, у якім адлюстраванне атрымліваецца пры дапамозе ўвагнутага люстра.

рэфле́ктарны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэфлектара. Рэфлектарная лямпа.

рэфлекто́метр, ‑а, м.

Прыбор для вызначэння каэфіцыента адлюстравання святла.

[Ад лац. reflectere — адлюстроўваць і грэч. metreō — мераю.]

рэфлекто́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэфлексу (у 1 знач.); які міжвольна, несвядома рэагуе на знешняе раздражненне. Рэфлектарная дзейнасць галаўнога мозга. Рэфлекторны рух рукі.

рэфлекты́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць рэфлектыўнага. Рэфлектыўнасць рухаў.

рэфлекты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Міжвольны, машынальны, несвядомы; рэфлекторны. Чаму .. [Веньямін] увесь час думае цытатамі? Можа, у душы няма нічога ўласнага? Дык чаму ён так пакутуе? Яго дамінуючым настроем з’яўляецца сум. Гэта даўно ведаюць многія. «Ты вялы і рэфлектыўны, як Дон-Кіхот...» Гэта сказала Зіна Бандарчык. Навуменка.

рэфо́рма, ‑ы, ж.

Змена, пераўтварэнне чаго‑н.; перабудова. Рэформа правапісу. Грашовая рэформа. Аграрная рэформа. // Пра адмену прыгоннага права ў Расіі ў 1861 г.

[Фр. reforme ад лац.]