рэалі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да рэаліст.
рэалісты́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць рэалістычнага. Рэалістычнасць апісання. □ Пры ўсёй рэалістычнасці тэндэнцый, «прадметнасці», «рэчавасці» паэзія Коласа нясе .. немалы зарад рамантычнасці. Навуменка.
рэалісты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які выходзіць з разумення і ўліку рэальных абставін; практычны. Рэалістычны падыход да жыцця. □ З гэтага боку, з боку тонкай чуласці і лёгкага містыцызму, .. [Лабановіч] бачыў яго [Турсевіча] першы раз, дасюль лічачы яго чалавекам пераважна рэалістычнага складу. Колас.
2. Які кіруецца прынцыпамі рэалізму (у 1 знач.), заснаваны на прынцыпах рэалізму. Рэалістычны напрамак у літаратуры. □ «Ваўкалак» [А. Абуховіча] — твор рэалістычны, у ім яскрава выявіліся вольналюбівыя настроі і імкненні працоўнага люду. Казека.
рэа́лія, ‑і, ж.
Кожная рэч матэрыяльнага свету.
[Ад лац. res — рэч.]
рэало́гія, ‑і, ж.
Сукупнасць метадаў даследавання плыні і дэфармацыі рэальных асяроддзяў (вадкасцей, дысперсных сістэмі пад.).
[Ад грэч. rhéos — плынь і logos — навука.]
рэа́льнасць, ‑і, ж.
1. Аб’ектыўная рэчаіснасць; з’явы, факты, рэчы аб’ектыўнай рэчаіснасці. Жыццёвы матэрыял заўсёды праходзіў адпаведную творчую апрацоўку і набываў новыя якасці, станавіўся арганічным сплавам рэальнасці і мастацкага домыслу. С. Александровіч. Штохвіліны думка ўспыхвае трывожнай іскрай, шукае апоры ў навакольнай рэальнасці — цішыні лесу, цёмных начных дрэвах. Навуменка. Адно, што было некатораю рэальнасцю, гэта — запіска ад рэдактара Уласюка на імя інжынера Блока. Колас.
2. Уласцівасць рэальнага. Рэальнасць планаў.
•••
Аб’ектыўная рэальнасць — усё тое, што існуе па-за свядомасцю і незалежна ад яе.
рэа́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які існуе ў рэчаіснасці; не ўяўны. Рэальны прадмет. Рэальны факт. □ Адлюстраванне лодкі ў возеры нічым не адрознівалася ад рэальнай лодкі на паверхні. В. Вольскі. // Сапраўдны, яўны. «Грамада» з кожным днём расла і набірала сілы, станавілася рэальнай пагрозай для акупацыйных планаў урада на «крэсах усходніх». Машара.
2. Заснаваны на разуменні і ўліку наяўных умоў, абставін. Рэальны погляд на жыццё. Рэальная ацэнка абставін.
3. Які можа быць ажыццёўлены, здзейснены. Рэальныя планы. Рэальны тэрмін.
4. Уст. Тое, што і рэалістычны (у 2 знач.).
•••
Рэальнае вучылішча гл. вучылішча.
Рэальная заработная плата гл. плата.
рэаніматалагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рэаніматалогіі, звязаны з ёй. Рэаніматалагічныя мерапрыемствы.
рэаніматало́гія, ‑і, ж.
Раздзел медыцыны, які вывучае асноўныя заканамернасці згасання і аднаўлення функцый арганізма.
рэанімато́лаг, ‑а, м.
Спецыяліст у галіне рэаніматалогіі.