пудлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і пужлівы. [Цімох] трымае за аброць маладога пудлівага каня, на якім прыехаў па гасцей. Пальчэўскі. Цікаўны і пудлівы абывацель адным вокам пазіраў з-за фіранкі на вуліцу. Мурашка.
пудлінгава́нне, ‑я, н.
Устарэлы спосаб перапрацоўкі чыгуну ў зварачнае жалеза ў асобых печах.
пудлінгава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пудлінгаваць.
пудлінгава́цца, ‑гуецца; незак.
Зал. да пудлінгаваць.
пудлінгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак. і незак., што.
Апрацаваць (апрацоўваць) пудлінгаваннем.
[Ад англ. puddle — перамешваць.]
пу́длінгавы, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з перапрацоўкай чыгуну пудлінгаваннем. Пудлінгавае жалеза. Пудлінгавая печ.
пудо́вік, ‑а, м.
Тое, што важыць пуд, разлічана на пуд. Бязмен-пудовік. □ Апошні камень, — відаць, пудовік — бомкнуў так, што ледзь не выскачылі шыбы з вокнаў. Місько.
пудо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які важыць адзін пуд; ёмкасцю ў адзін пуд. Пудовая гіра. Пудовы кош. □ [Іван] навыбіраў [бульбы] поўны пудовы кош, падхапіў такі ж самы кош у маці і панёс высыпаць у палукаш. Чарнышэвіч. // Вельмі цяжкі, важкі. Сотні пудовых тамоў з наколанымі старонкамі.. [Зяма] прачытаў сваімі тонкімі чулымі пальцамі. Грахоўскі. [Міцька Заяц] быў вялізнага росту, меў пудовыя кулакі і, расказвалі, калісь адным ударам кулака забіў каня. Шамякін.
пу́дра, ‑ы, ж.
1. Дробны і мяккі, звычайна пахучы парашок, які наносіцца на скуру як гігіенічны і касметычны сродак. Пакрыць твар пудрай. □ Зняла Насця капялюш, памылася, каб змыць пудру. Колас.
2. Дробны парашок з мінеральных і іншых рэчываў. Цэментная пудра. Цукровая пудра.
[Фр. poudre.]
пу́драніца, ‑ы, ж.
Спецыяльная каробачка для пудры. Пасажыр з верхняй лаўкі.. расказваў, як яму аднойчы зляцела на галаву раскрытая пудраніца нейкай дзяўчыны і як ён потым усю дарогу не мог ачысціцца ад пудры. Васілёнак.