пуск, ‑у, м.
Дзеянне паводле дзеясл. пускаць — пусціць (у 5 знач.).
пускавы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да пуску, падрыхтоўваецца да пуску. Пускавы аб’ект. // Які служыць для пуску ў ход або рэгуліроўкі работы чаго‑н. Пускавая кнопка. Пускавы педаль матацыкла.
пуска́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да пусціцца.
2. Зал. да пускаць (гл. пусціць у 1–8 знач.).
пуска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пусціць.
•••
Пускаць словы на вецер — тое, што і кідаць словы на вецер (гл. кідаць).
пу́ста,
1. Прысл. да пусты.
2. безас. у знач. вык. Нічога няма, нічым не запоўнена. І вось пры частаванні зусім нечакана цукерак на ўсіх не хапіла, якраз не хапіла самому Сашку. Апошняму ён даў Толю, а потым, калі яшчэ раз усадзіў руку ў кішэню зрэбных портачак — там было пуста. Брыль. Хоць амаль што пуста ў чамадане, Лепш дарогі, чым дадому. Макаль. // Нікога няма, бязлюдна. Па вуліцы было пуста і бязлюдна. Кулакоўскі. Пуста і холадна цяпер там [на полі], вербы атрасаюць апошняе лісце, сцюдзёны вецер вее ад ракі. Чарнышэвіч.
3. безас. у знач. вык. Пра пачуццё адзіноты або душэўнай пустаты. Туравец устаў, адчуваючы, што ў грудзях стала адразу пуста. Мележ.
•••
Каб табе (яму, ёй, вам, ім) пуста было гл. быць.
пустабрэ́х, ‑а, м.
Разм.
1. Сабака, які брэша без патрэбы. Цяпер і.. [Слава] будзе ведаць, як выхоўваць свайго Тумана, каб не рос пустабрэхам. Шыловіч.
2. перан. Пра балбатлівага чалавека. А Света... З языка ўвесь дзень не спусціць. Света — пустабрэх. Пустабрэх і сакатуха. Пташнікаў. А хто і скажа, Маючы на ўвазе, Што ты — фігляр, махляр, Штукар ці блазен, ці пустабрэх, Якога свет не ведаў, — Як часта думаем мы: «Гэта пра суседа!». Лойка.
пустава́та,
1. Прысл. да пуставаты.
2. безас. у знач. вык. Не поўнасцю запоўнена кім, чым‑н. Была вясна, было пуставата на градах. М. Стральцоў.
пустава́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Недастаткова запоўнены кім‑, чым‑н. [Хлапчук] шпурнуў на зямлю свой пуставаты мяшок, што нёс за плячамі. Лобан. Чакалі доўга — нарэшце прыйшоў аўтобус, і [Павел з Мартай] ціха ўзрадаваўшыся, што ён пуставаты, селі на задняе сядзенне, далей ад пасажыраў. Вышынскі.
2. перан. Недастаткова сур’ёзны. Успамінаю міжвольна знаёмага — даволі развязнага І пуставатага, як мне часта здавалася, чалавека. Брыль.
пустава́ць, ‑туе; незак.
Быць пустым, незанятым кім‑, чым‑н. Гасцініца другі дзень пуставала: старыя жыхары раз’ехаліся, а новыя не прыехалі. Асіпенка. На верандах сталаваліся летнім часам. Цяпер яны пуставалі, прыкрытыя фанераю, каб не наносіла туды снегу. Колас. Андрэй сядзеў у вагоне прыгараднага цягніка, які памалу рухаўся ад станцыі да станцыі. Амаль палова лавак пуставала. Чарнышэвіч. // Быць неапрацаваным, незасеяным (пра поле, зямлю). Другі б на месцы старой разгубіўся, кінуў агарод пуставаць і зараз бы пайшоў у старцы. Сяркоў. [Старшыня:] — Вунь за вузкай, пад балотцам, цэлых паўгектара пустуе... Якімовіч.
пустагало́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Бесталковы, безгаловы.