Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пу́шачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пушкі. Пушачнае ядро.

пушбо́л, ‑а, м.

Спартыўная камандная гульня, якая заключаецца ў тым, што вялікі скураны мяч прапіхваецца ў вароты праціўніка.

[Ад англ. push — піхаць і ball — мяч.]

пу́шка 1, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Гармата, якая мае насцільную траекторыю стральбы і прызначаецца для паражэння далёкіх, адкрытых і хуткарухомых цэлей. Пушка вытыркнулася ствалом з-за куста і, уздрыгнуўшыся, грымнула. М. Ткачоў.

2. Апарат для лячэння сродкамі радыеактыўнага выпрамянення. Кобальтавая пушка.

пу́шка 2, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Разм. Каробка (у 1 знач.). Ганна Сымонаўна ўзяла пушку запалак, чырканула. Дубоўка.

пушка́р, ‑а, м.

Уст. Артылерыст. Пан з закамянелым тварам загадваў пушкарам сыпаць падвойны парахавы зарад. Караткевіч.

пушкіназна́ўства, ‑а, м.

Вывучэнне творчасці А. С. Пушкіна як спецыяльная галіна літаратуразнаўства.

пушкіні́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Літаратуразнавец, які спецыялізуецца на вывучэнні творчасці А. С. Пушкіна.

пушкінія́на, ‑ы, ж., зб.

Сукупнасць твораў літаратуры і мастацтва аб А. С. Пушкіне, а таксама выданні яго твораў.

пушні́на, ‑ы, ж., зб.

Шкуры пушных жывёл, з якіх вырабляюць футра, футравыя тавары. Факторыя — гэта вялікі магазін, куды паляўнічыя прывозяць пушніну і дзе атрымліваюць за яе розныя тавары і грошы. Бяганская.

пушны́ 1, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае каштоўнае футра. Пушны звер.

2. Які мае адносіны да пушніны. Пушны промысел. Пушны сезон.

пушны́ 2, ‑ая, ‑ое.

Уст. З прымессю мякіны. З торбы мы вытраслі на траву дзесяць сырых бульбін, два акрайцы пушнога хлеба, які ад дотыку рассыпаўся ў руках. Чыгрынаў.

пушо́к, ‑шку, м.

Памянш.-ласк. да пух; малады, далікатны пух. Рослы хлопец з першым пушком на барадзе .. быў просты і вясёлы, яго адразу палюбіў Ігнась. Чарнышэвіч. У гняздзе сядзелі птушаняты. Яны былі ўжо ў даволі густым пушку. Кулакоўскі.