пу́начка, ‑і,
Невялікая птушка атрада вераб’іных, якая водзіцца на крайняй Поўначы.
пу́начка, ‑і,
Невялікая птушка атрада вераб’іных, якая водзіцца на крайняй Поўначы.
пункт, ‑а,
1. Пэўнае месца ў прасторы або на паверхні чаго‑н.; кропка.
2. Месца, памяшканне, прыстасаванне і прызначанае для якіх‑н. мэт.
3. Асобны раздзел, параграф афіцыйнага дакумента або якога‑н. іншага тэксту, які абазначаецца лічбай або літарай.
4. Асобны момант, перыяд у развіцці чаго‑н.
5. Адно з асноўных паняццяў матэматыкі, механікі, фізікі: месца, якое не мае вымярэнняў, не падлягае вызначэнню.
6. Тэмпературная мяжа, пры якой рэчыва змяняе свой агрэгатны стан.
7. Адзінка вымярэння друкарскіх літар і прабельнага матэрыялу.
•••
[Ням. Punkt.]
пунктуа́льнасць, ‑і,
Уласцівасць і якасць пунктуальнага.
пунктуа́льны, ‑ая, ‑ае.
Вельмі акуратны, дакладны.
пунктуацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пунктуацыі.
пунктуа́цыя, ‑і,
Сістэма расстаноўкі знакаў прыпынку.
[Ад лап. punctum — кропка.]
пункці́р, ‑у,
Перарывістая лінія з кропак або кароткіх рысак.
[Ад лац. punctum — кропка.]
пункцірава́льны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для нанясення пункціру, для чарчэння пункцірам.
пункці́раванне, ‑я,
пункці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе;
Начарціць (чарціць), намаляваць (маляваць) пункцірам.