Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

неабсталява́ны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае неабходнага абсталявання. Неабсталяваная майстэрня.

неабстраля́ны і неабстрэ́лены, ‑ая, ‑ае.

Які не быў у баях, не прывык да стральбы. Ядловец сённяшнюю аперацыю лічыў не вельмі сур’ёзнай, і на выкананне яе маглі ісці неабстраляныя хлопцы. Федасеенка. Вартавы, малады, неабстраляны яшчэ баец, зябка ўздрыгваючы, спыніў .. [веставога] на ўскрайку лесу. Асіпенка. Старшыня выносіць хлеб і сала, Выдае па норме канцэнтрат, І дарэчы ўспомніць, як бывала, Сам быў неабстрэлены салдат. Прыходзька.

неабся́жнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць неабсяжнага. І дзе б ні богу чалавек, ён заўсёды нясе ў сваёй душы родны кут, праз які шырэй бачыць, больш шчыра любіць усю неабсяжнасць сваёй Радзімы. Сабаленка.

неабся́жны, ‑ая, ‑ае.

Вялікі па працягласці, памерах; бязмежны. Пад сінім небам залацяцца неабсяжныя нівы. В. Вольскі. Дыхне ветрык і бягуць прыбоем жытнёвыя хвалі ў неабсяжную даль да самага небасхілу. Машара.

неабу́дны, ‑ая, ‑ае.

Вельмі моцны (пра сон). Пасцель [яны] паслалі з сена і заснулі На ім, як дзеці, неабудным сном. Куляшоў.

неабхо́дна, прысл.

1. у знач. вык. Патрэбна, абавязкова. Хіба гэта было неадступна, неабходна? Мележ.

2. безас. у знач. вык. Трэба, належыць. [Камлюк:] — У бой неабходна пусціць усё ўзбраенне. М. Ткачоў. [Начдыў:] Нам неабходна прарваць фронт, прайсці лес, і, заняўшы пераправу ля Цітвян, адрэзаць палякам шлях адступлення. Крапіва.

неабхо́днасць, ‑і, ж.

1. Патрэба ў кім‑, чым‑н. Прадметы першай неабходнасці. □ Разам з Ваўчком яны і прайшлі ўсю вайну, то адыходзячы з атрадам, калі ў гэтым была неабходнасць, ад Лашыцкага паёна, то вяртаючыся сюды зноў. Хадкевіч. // Што‑н. абавязковае, непазбежнае. Разважаць, фантазіраваць было для [Майбарады] першай жыццёвай неабходнасцю, і, калі не было субяседніка, ён гутарыў і нават спрачаўся з самім сабою. Шамякін.

2. Філасофская катэгорыя — з’ява, рэч у іх усеагульнай заканамернай сувязі.

неабхо́дны, ‑ая, ‑ае.

Такі, без якога цяжка або нельга абысціся; патрэбны. Неабходны дапаможнік. Неабходныя ўмовы. □ Андрэй абвясціў загад Васільева, зрабіў неабходныя распараджэнні. Кулакоўскі. // Абавязковы, непазбежны. Неабходныя меры. □ Прадметнасць — неабходная якасць вобраза. Юрэвіч.

неабчаса́ны і неабчэ́саны, ‑ая, ‑ае.

1. Неапрацаваны часаннем ​2. Неабчасанае бервяно. □ Апісваючы побыт Беларусі, Вундэрэр адзначыў, што сялянскія хаты па ўсёй Літве пабудаваны з неабчасаных дрэў. «Полымя».

2. перан. Разм. Неадукаваны, некультурны, грубы.

неабыя́кавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які адносіцца з цікавасцю да каго‑, чаго‑н. Старшыня неабыякавы быў да тэхнікі. Гурскі.

2. Які адчувае сімпатыю, любоў да каго‑н. [Мая] ведала, угадвала жаночым чуццём, што Сцяпан неабыякавы да яе. Дуброўскі.