неабходнасць, ‑і, ж.

1. Патрэба ў кім‑, чым‑н. Прадметы першай неабходнасці. ▪ Разам з Ваўчком яны і прайшлі ўсю вайну, то адыходзячы з атрадам, калі ў гэтым была неабходнасць, ад Лашыцкага паёна, то вяртаючыся сюды зноў. Хадкевіч. // Што‑н. абавязковае, непазбежнае. Разважаць, фантазіраваць было для [Майбарады] першай жыццёвай неабходнасцю, і, калі не было субяседніка, ён гутарыў і нават спрачаўся з самім сабою. Шамякін.

2. Філасофская катэгорыя — з’ява, рэч у іх усеагульнай заканамернай сувязі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)