Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

збаразні́ць, ‑разню, ‑розніш, ‑розніць; зак., што.

1. Пакрыць барознамі або іншымі паглыбленнямі. Збаразніць поле. Мясцовасць абаразнілі яры. // Перасячы ў розных напрамках (аб маршчынах, шрамах і пад.). Маршчыны збаразнілі твар.

2. перан. Аб’ездзіць, адхадзіць у розных кірунках. Мораў шмат збаразніла «Гвіяна», Не ў адзін уваходзіла порт. Хвалі ўсіх чатырох акіянаў Дзень і ноч соллю драілі борт. Аўрамчык.

збаро́знены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад збаразніць.

зба́ўка, ‑і, ДМ збаўцы; ж.

Разм.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. збаўляць — збавіць.

2. Збаўленая колькасць чаго‑н.

збаўле́нне 1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. збаўляць ​1 — збавіць ​1.

збаўле́нне 2, ‑я, н.

Тое, што і збавенне. Мы зараз чуем выбухі глухія, Прыходзіць светлага збаўлення час. Астрэйка.

зба́ўлены 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад збавіць ​1.

зба́ўлены 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад збавіць ​2.

збаўля́цца 1, ‑яецца; незак.

1. Незак. да збавіцца ​1.

2. Зал. да збаўляць ​1.

збаўля́цца 2, ‑яецца; незак.

1. Незак. да збавіцца ​2.

2. Зал. да збаўляць ​2.

збаўля́ць 1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да збавіць ​1.

збаўля́ць 2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да збавіць ​2.

зба́ўца, ‑ы, м.

Тое, што і збавіцель. [Лорд] расчуліўся.., калі павінен быў развітацца з сваімі збаўцамі. Лынькоў.

збая́цца, збаюся, збаішся, збаіцца; зак., каго-чаго, без дап. і са злучн. «што».

Разм. Пабаяцца, спалохацца. — Я хацеў даплыць да таго берага. — Галынскі кіўнуў галавой у бок алешын. — Пасля зірнуў пад сябе ў ваду, і збаяўся, што не даплыву, і страціў сілы. Галавач. «Ваўкі нападаюць на чалавека, толькі калі гуляюць сваё вяселле. А цяпер жа не піліпаўка, павінны збаяцца чалавека», — стараўся разважаць спакойна Сяргей. Шахавец.

зба́яць, збаю, збаеш, збае.

Зак. да баяць.