Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

акцэ́птны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае дачыненне да акцэпту. Акцэптная форма разліку.

акцябра́ты, ‑ат; адз. акцябронак, ‑нка, м.

Школьнікі малодшых класаў (звычайна 1–3), якія рыхтуюцца стаць піянерамі. Ягоны [Леніна] смех, Яго вясёласць Гарыць на тварах акцябрат, Жыве ў рабоце камсамола, У песнях маладых дзяўчат. Глебка.

акцябро́нак,

гл. акцябраты.

акцябры́ны, ‑рын; адз. няма.

Савецкі абрад ўрачыстай рэгістрацыі нованароджаных і сямейная ўрачыстасць у гэтай сувязі.