акумуля́цыя, ‑і, ж.
Спец. Збіранне. накапленне, канцэнтраванне. Акумуляцыя энергіі. Акумуляцыя капіталу.
[Лац. accumulatio — накапленне.]
акуна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да акунуцца.
2. Зал. да акунаць.
акуна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да акунуць.
акунёвы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да акуня.
2. у знач. наз. акунёвыя, ‑ых. Сямейства драпежных рыб, да якога адносяцца акунь, ёрш, судак.
акуну́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад акунуць.
акуну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
1. Апусціцца ў ваду на некаторы (звычайна кароткі) час. Ліда раней за ўсіх зайшла на глыбокае месца, акунулася і паплыла. Шамякін. Калі мы самі ўрэшце адважыліся акунуцца, адразу зразумелі, чаму так мала плыўцоў на гэтым гарачым беразе. Лынькоў. // перан. Быць ахопленым чым‑н.; апусціцца ў што‑н. Праваднік уключыў электрыку, і купэ акунулася ў бледна-зялёнае святло. Васілевіч. Мы выйшлі з сада на сенажатную дарогу і акунуліся ў сінія, шаўковыя туманы. Пестрак.
2. перан. Поўнасцю аддацца якой‑н. справе. Восенню 1904 года Алаіза Пашкевіч пераехала ў Вільню, каб у губернскім горадзе акунуцца ў рэвалюцыйныя справы. С. Александровіч.
•••
Акунуцца з галавой у што — поўнасцю аддацца якой‑н. рабоце, дзейнасці.
акуну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.
Апусціць у вадкасць на некаторы (звычайна кароткі) час. Лясніцкі ўпаў перад.. [ручаём] на калені, потым лёг ніцма, напіўся і акунуў у халодную ваду галаву. Шамякін.
аку́нь, ‑я, м.
Драпежная рыба сямейства акунёвых зеленавата-жоўтага колеру з чорнымі папярочнымі палоскамі і з чырванаватымі ніжнімі плаўнікамі.
акупа́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Той, хто ўдзельнічае ў акупацыі; захопнік. Палескія людзі заўсёды як героі змагаліся з усялякімі акупантамі на беларускай зямлі. Чорны. Разбітых шыбаў шкло валялася наўкруг, Вятры разносілі падушак белы пух, Нарабаваныя ў бедных хатах транты Вывозілі цюкалі акупанты. А. Александровіч.
акупа́нцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да акупантаў. Не аднаму добралу чалавеку Жэня памагала вырвацца з акупанцкага пекла і перайсці да партызанаў. Кулакоўскі. Дарагога майго падкасіла Акупанцкая куля ў баі. Бялевіч.