Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

акале́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Змерзлы, моцна азяблы. Акалелыя пальцы. □ Акалелыя да касцей,.. [дзеці] позна вярталіся дамоў, і маці сваімі рукамі, сваім целам сагравала іх, здранцвелых і стомленых, і плакала... Чарнышэвіч.

2. Мёртвы, здохлы (часцей пра жывёлу).

акале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Змерзнуць, моцна азябнуць. — Ты ж акалеў, вунь пальцы якія. — смеючыся казала.. [леснічыха] Сяргею. Шамякін.

2. Памерці (часцей пра жывёлу). — А я думала, ці не акалеў часам! — пакпіла Ганна. — Стаіць, як слуп пры шляху! Мележ.

акале́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад акалечыць.

акале́чаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Стаць калекай. Акалечаў.. [Асядовіч] таму, што не хацеў жыць сумленна і справядліва, а падаўся на злачынную, зладзейскую сцежку. Чорны.

акале́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

Пашкодзіць які‑н. орган, зрабіўшы траўму; зрабіць калекам. [2‑гі падарожны:] О дзякуй, дзякуй, чалавеча! Я рад спачыну; балазе, К таму сказаць, і акалечыў Свой большы палец на назе. Купала. [Томчак:] — Не бачыце, ці што? Акалечыў чалавека, звяруга, ды збег. Бажко.

ака́ліна, ‑ы, ж.

Вокісел, які ўтвараецца на паверхні распаленага металу пры яго апрацоўцы. Жалезная акаліна. Пах акаліны. □ З кожнай хвілінай.. [жалеза] набывала новыя колеры, адценні: з распалена-белага ператварылася ў малінавае, пасля ў чырвонае, а яшчэ праз хвіліну пацямнела, пакрылася сіняй акалінай. Гамолка.

акалі́чнасны, ‑ая, ‑ае.

Які выконвае ролю акалічнасці (у 3 знач.). Акалічнасны даданы сказ.

акалі́чнасць, ‑і, ж.

1. Падзея, факт, якія суправаджаюць што‑н., могуць уплываць на што‑н.; той або іншы бок справы, падзеі. [Мірон і Віктар] узялі на ўвагу і тую акалічнасць, што дажджы ў нас ідуць з захаду. Маўр. З размоў з Віталевым.. [Анатоль] вынес адну немалаважную акалічнасць: будаваць камунізм без свядомых адносін да працы нельга. Асіпенка.

2. пераважна мн. (акалі́чнасці, ‑сцей). Умовы, якія вызначаюць становішча каго‑, чаго-небудзь; абставіны. У момант вялікіх душэўных зрухаў або напружанай змены падзей ці жыццёвых акалічнасцей людзі і старыя робяцца, як дзеці. Чорны.

3. Даданы член сказа, які ўказвае на час, месца, спосаб дзеяння і пад. Акалічнасць прычыны. Акалічнасць часу. Акалічнасць месца. Акалічнасць спосабу дзеяння.

акалі́чны, ‑ая, ‑ае.

Уст. паэт. Тое, што і навакольны. Акалічны народ гуслі знаў гусляра: Песня-дума за сэрца хапала. Купала. Святочны трэба было выбраць дзень, Каб на аблаву з акалічных сёл Магло сыйсціся як найбольш, людзей. Танк.

акало́дак, ‑дка, м.

1. Падраздзяленне пуцявой дыстанцыі. Засталося атрымаць сталую пасаду дзе-небудзь на лініі, замкнуцца ў вузкія рамкі свайго акалодка. Шынклер.

2. Падраздзяленне паліцэйскага гарадскога ўчастка ў дарэвалюцыйнай Расіі.

3. Уст. Лячэбны пункт пры воінскай часці. [Старшыня:] — Заўтра я павяду ўсіх.. у акалодак рабіць уколы. Каваль.