Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

акулірава́цца, ‑руецца; незак.

Зал. да акуліраваць.

акулірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Спец. Прышчапіць (прышчэпліваць) адну расліну вочкам другой расліны. Акуліраваць дзічку.

[Ад лац. oculus — вока.]

акуліро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. акуліраваць.

акуліро́ўшчык, ‑а, м.

Той, хто робіць акуліроўку.

акулі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Урач, спецыяліст па хваробах вачэй.

[Фр. oculiste ад лац. oculus — вока.]

аку́льтны, ‑ая, ‑ае.

У містычных вучэннях і ўяўленнях — звышнатуральны, таемны, звязаны з так званым «тым светам».

[Ад лац. occultus — схаваны, тайны.]

акульту́рванне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. акультурваць — акультурыць і акультурвацца — акультурыцца.

акульту́рвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да акультурваць.

акульту́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да акультурыць.

акульту́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

1. Зрабіць прыгодным для вырошчвання сельскагаспадарчых раслін. Акультурыць глебу.

2. Ператварыць дзікую расліну ў культурную. Акультурыць лясную яблыню.