Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

актывіза́тар, ‑а, м.

Усё тое, што актывізуе, робіць больш дзейным.

актывіза́цыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. актывізаваць і стан паводле знач. дзеясл. актывізавацца.

актыві́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Актыўны член якога‑н. калектыву; грамадою работнік. [Бацька], даваенны калгасны актывіст, перадавы ў вобласці жывёлавод, загінуў у партызанах. Кавалёў. [Ніна] з працавітай сям’і: ведаю бацьку яе, актывіста з суседняй вёскі. Брыль.

актыві́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да актывіст.

актыві́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да актывіста, належыць яму. Актывісцкі пачын.

акты́ній, ‑ю, м.

Радыеактыўны элемент, серабрыста-белы метал, які здабываецца з уранавай руды.

акты́нія, ‑і, ж.

Марская жывёліна тыпу кішачнаполасцевых з праменепадобнымі шчупальцамі для захоплівання здабычы.

[Ад грэч. aktís, aktínos — прамень.]

акты́ў, ‑тыву, м.

1. Найбольш дзённая, ініцыятыўная частка якой‑н. арганізацыі, калектыву. Партыйны актыў. Камсамольскі актыў. Аўтарскі актыў. Вытворчы актыў.

2. Частка балансу, якая ўключае ўсе віды каштоўнасцей прадпрыемства (грошы, тавары і інш.); проціл. пасіў. // перан. Поспехі, дасягненні, перавагі чые‑н. Запісаць у актыў.

[Ад лац. activus — дзейны, дзейсны.]

акты́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць актыўнага; дзейны ўдзел у чым‑н., энергічная дзейнасць; проціл. пасіўнасць. Палітычная, рэвалюцыйная, працоўная актыўнасць. Праяўленне актыўнасці. □ Узрастанне актыўнасці народных мас у будаўніцтве новага жыцця — закон эпохі сацыялізма. Праграма КПСС.

акты́ўнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Быць заўсёды актыўным, дзейным; арганізоўваць, задаваць тон у чым‑н., дзейнічаць.