раскры́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да раскрышыць.
раскрышы́цца, ‑крышыцца; зак.
Ператварыць у крошкі, расцерціся на крошкі. Хлеб раскрышыўся. Зуб раскрышыўся.
раскрышы́ць, ‑крышу, ‑крышыш, ‑крышыць; зак., што.
Ператварыць у крошкі, расцерці на крошкі; раздрабіць на дробныя часткі. Раскрышыць лусту хлеба. □ Некалькі куль раскрышыла цагліны побач. Быкаў.
раскуда́хтацца, ‑хчуся, ‑хчашся, ‑хчацца; зак.
1. Пачаць кудахтаць моцна і доўга (пра курэй).
2. перан. Разм. Раскрычацца без толку, без прычыны. [Нічыпар:] — Толькі ж не я збег ад цябе, а ты. Дык чаго ты раскудахталася годы? Асіпенка. — Раскудахталіся! — раптам раззлаваўся Хамутоўскі. — У ступі ды ўступі. Сам ведаю, што рабіць. Курто.
раскудзе́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад раскудзеліць.
2. у знач. прым. Які раскудзеліўся; растрапаны, пашарпаны. Раскудзеленае пута. □ [Бацька] і вячэраць сеў гэтак, як быў, не распранаючыся, у сваёй раскудзеленай вопратцы. Чорны.
раскудзе́ліцца, ‑ліцца; зак.
Разм. Растрапацца, раздзяліцца на валокны. Вяроўка раскудзелілася.
раскудзе́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Разм. Растрапаць, раздзяліць на валокны. Раскудзеліць вужышча. // Распушыць, раскудлачыць. Якім падпёр абедзвюма чорнымі, заскарузлымі далонямі свае даўно нябрытыя, шурпатыя шчокі, раскудзеліў па іх сівыя.., густыя валасы. Нікановіч.
раскудзе́львацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да раскудзеліцца.
2. Зал. да раскудзельваць.
раскудзе́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да раскудзеліць.
раскудла́ціцца, ‑лачуся, ‑лацішся, ‑лаціцца; зак.
Разм. Растрапацца, збіцца ў кудлы (пра валасы, прычоску). Косы [Верыны] раскудлаціліся, на пачырванелым носе павісла слязінка. Карпаў. Чорныя валасы раскудлаціліся, рукі павіслі, як нежывыя. Няхай. // Растрапаць, раскідаць сваю прычоску, валасы. Дзяўчынка раскудлацілася.