Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

расцало́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да расцалавацца.

расцало́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да расцалаваць.

расцані́ць, ‑цаню, ‑цэніш, ‑цаніць; зак., што.

1. Вызначыць цану чаго‑н.; ацаніць. Расцаніць тавар.

2. перан. Устанавіўшы сутнасць, характар чаго‑н., вызначыць свае адносіны, ацаніць. Паводзіны [Дубовіка] на бюро можна расцаніць, як паводзіны малавопытнага старшыні калгаса на пасяджэнні сельвыканкома... Сіўцоў. Надзя дапусціла памылку — толькі так, а не горш, расцаніў я тады яе ўчынак. Кірэенка.

расцве́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад расцвяліць.

расцве́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да расцвяліць.

расцвісці́, ‑цвіту, ‑цвіцеш, ‑цвіце; ‑цвіцём, ‑цвіцяце, ‑цвітуць; пр. расцвіў, ‑ла, ‑ло; зак.

1. Пакрыцца цветам, кветкамі; распусціцца. Расцвіў перад акном духмяны белы бэз. Брыль. Краска свеціцца, нібыта Толькі расцвіла. Прыходзька. / у перан. ужыв. Панурая выспа ўраз ажыла. Раней халодная і насцярожаная, яна зазвінела цёплым дзявочым смехам, расцвіла задорнымі ўсмешкамі хлопцаў. Паслядовіч.

2. перан. Дасягнуць пары росквіту фізічных і духоўных сіл. Лабановіч бачыў мілую дзяўчынку-падлетка і ўспрымаў яе такою, як яна ёсць — маладзенькая, гатовая расцвісці ў поўнай сваёй красе. Колас. // Стаць радасным, ажыўленым. Жанкі аж расцвілі ад задавальнення. Васілевіч. Каля інтэрната .. [студэнты] спаткалі Ганчарова.. Умомант .. вочы [Маі] загарэліся, уся яна ажывілася, расцвіла. Карпюк.

3. перан. Дасягнуць высокага развіцця, працвітання. Талент расцвіў. □ Беларусь, мая радзіма, Як жа расцвіла ты За час гэты, за кароткі, Як выгнала катаў! Купала.

расцвіта́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. расцвітаць — расцвісці; росквіт. Вечнае расцвітанне зямлі поўніць нас салодкай трывогаю сэрца. Чорны.

расцвіта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да расцвісці.

расцвы́ркацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаць доўга, бесперастанку цвыркаць.

расцвялі́ць, ‑цвялю, ‑цвеліш, ‑цвеліць; зак., каго-што.

Разм.

1. Раздражніць; раззлаваць. Седас расцвяліў Скуратовічавых сабак перад тым, як меўся сюды з’явіцца поп. Чорны.

2. Развярэдзіць. Расцвяліць рану.