Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэкарды́зм, ‑у, м.

У спорце: празмернае імкненне да рэкордаў, выкліканае нездаровай канкурэнцыяй; захапленне рэкордамі, пагоня за рэкордамі.

рэкарды́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Тое, што і рэкардсмен (у 1 знач.). Спартсмен-рэкардыст.

2. Той, хто захапляецца рэкордамі, рэкардызмам.

3. Свойская жывёла, якая вызначаецца рэкорднымі паказчыкамі ў якіх‑н. адносінах.

рэкарды́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да рэкардыст.

рэкарды́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэкардыста, рэкардызму. Рэкардысцкія захапленні.

рэкаста́ў, ‑ставу, м.

Час замярзання рэк. // Першы нямоцны лёд на рацэ. Рэкастаў на Свіслачы.

рэ́квіем, ‑а, м.

1. Памінальнае каталіцкае набажэнства.

2. Музычны твор жалобнага характару. Рэквіем Моцарта.

[Ад першага слова лацінскага тэксту рэквіема: requiem aeternam dona eis — вечны спакой дай ім.]

рэквізава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад рэквізаваць.

рэквізава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да рэквізаваць.

рэквізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

Зрабіць (рабіць) рэквізіцыю чаго‑н. Гаспадар спахмурнеў. Па людзях хадзілі чуткі, што неўзабаве ў яго рэквізуюць і млын. Асіпенка. [Незнаёмы:] — Я — старшыня тутэйшага рэўкома. Рэквізую коней і драбіны. Лобан. [Салдаты] рэквізавалі ў адным з сёл мужыцкія сані і прыбылі на месца значна раней, чым мужыкі. Караткевіч.

рэквізі́т, ‑у, М ‑зіце, м.

1. Розныя рэчы, неабходныя для пастаноўкі спектакляў ці здымкі кінафільмаў. Рыгор прычыніў вузкія дзверцы за кулісы і паглядзеў на груды складзеных дэкарацый і рэквізіту. Гартны.

2. Неабходны элемент у афармленні дакумента (месца, дата выдачы, подпісы), без чаго дакумент лічыцца несапраўдным.

[Ад лац. requisitum — неабходнае.]