Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

разве́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да развеяцца.

2. Зал. да развейваць.

разве́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да развеяць.

разве́нчаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад развянчаць.

2. у знач. прым. Пазбаўлены ранейшай славы. Развенчаны герой. Развенчаны кумір.

разве́нчванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. развенчваць — развянчаць.

разве́нчвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да развенчваць.

разве́нчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да развянчаць.

разве́рнены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад развярнуць.

разве́рнуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад развярнуць.

разве́рчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад развярцець.

разве́сісты, ‑ая, ‑ае.

Які мае шырока раскінутыя і навіслыя галіны (пра дрэва, куст). Вочы мне заступіла бяроза, развесістая, зялёная, жывая. Пташнікаў. Мікіта Мінавіч ляжаў пад развесістым кустом. Кулакоўскі.