Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аксамі́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да аксаміту. // Зроблены з аксаміту. Растапыраныя, кароткія і пухлыя белыя .. пальцы выразна выдзяляліся на цёмна-зялёным аксамітавым абрусе. Галавач. Люба была без хусткі, у адной аксамітавай кофтачцы. Шамякін.

аксамі́тна, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Стужка з аксаміту. Гукан пільна агледзеў.. [Гарусевіча]. Як заўсёды, гарнітур быццам толькі што з-пад праса, чаравікі — з-пад аксаміткі чысцільшчыка. Шамякін.

2. звычайна мн. (аксамі́ткі, ‑так). Травяністая расліна сямейства складанакветных з жоўтымі або карычневата-пурпурнымі кветкамі.

аксамі́тнік, ‑у, м.

Травяністая дэкаратыўная расліна сямейства аксамітнікавых.

аксамі́тнікавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да аксамітніку.

2. у знач. наз. аксамі́тнікавыя, ‑ых. Сямейства траў, радзей кустоў ці дрэў з цэласным супраціўным або чаргаваным лісцем і дробнымі кветкамі.

аксамі́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да аксаміту. // Зроблены з аксаміту. Дзед.. у чорнай, аксамітнай ярмолцы.. здаваўся мне чарадзеем. Бядуля. // З уласцівасцямі аксаміту, падобны на аксаміт. Сіняк на ўвесь лобік і кроў прасочваецца праз тонкую аксамітную скурку. Крапіва. // перан. Прыемны, мяккі (пра голас, гукі). Аксамітны басок.

аксамі́цісты, ‑ая, ‑ае.

Разм. З уласцівасцямі аксаміту, падобны на аксаміт. Аксаміцістая фотапапера.

акселера́тар, ‑а, м.

Прыстасаванне, якое рэгулюе наступленне гаручай сумесі ў цыліндры рухавіка ўнутранага згарання для змянення колькасці абаротаў, а таксама педаль, якая прыводзіць у дзеянне гэта прыстасаванне.

[Ад лац. accelerare — паскараць.]

акселера́цыя, ‑і, ж.

Спец. Паскоранае фарміраванне арганізма ці асобных яго частак.

[Ад лац. acceleratio — паскарэнне.]

акселеро́метр, ‑а, м.

Спец. Прыбор для вымярэння паскарэнняў (перагрузак) у транспартных машынах, лятальных апаратах і пад.

[Ад лац. accelero — паскараю і грэч. metréō — вымяраю.]

аксельба́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Наплечны шнур на мундзіры як прыналежнасць формы некаторых ваенных чыноў у дарэвалюцыйнай рускай арміі і ў арміях некаторых зарубежных краін. Тонкі афіцэр з аксельбантамі, і доўгай прылізанай галавой падышоў да стала, пасунуў вялікае крэсла і сеў. Самуйлёнак. // Наплечная нашыўка на адзенні лакеяў.

[Ням. Achselband.]