рэ́йтар, ‑а, м.
Гіст. Салдат кавалерыі ў Заходняй Еўропе 16–17 стст. і ў Расіі 17 ст.
[Ад ням. Reiter — коннік.]
рэ́йтарскі, ‑ая, ‑ае.
Гіст. Які мае адносіны да рэйтара. Рэйтарская зброя. // У склад якога ўваходзяць рэйтары. Рэйтарскі полк. Рэйтарская конніца.
рэйту́зы, ‑аў; адз. няма.
1. Вузкія штаны ў абцяжку (першапачаткова для верхавой язды).
2. Жаночыя або дзіцячыя звычайна доўгія вязаныя штаны.
[Ад ням. Reithosen.]
рэ́йтынг, ‑а, м.
Спец. Індывідуальны лікавы каэфіцыент ацэнкі сілы гульні гросмайстра (шахмат, шашак). Найвышэйшы асабісты рэйтынг мае чэмпіён свету па шахматах Анатоль Карпаў.
[Англ. rating — ацэнка, клас, разрад.]
рэйхсве́р, ‑у, м.
Гіст. Назва ўзброеных сіл Германіі ў 1919–1935 гадах.
[Ням. Reichswehr.]
рэйхска́нцлер, ‑а, м.
Гіст. Дзяржаўны канцлер, кіраўнік урада ў Германіі да 1945 года.
[Ням. Reichskanzler.]
рэйхста́г, ‑а, м.
Гіст. Назва парламента ў Германіі да 1945 года, а таксама будынак, дзе засядаў гэты парламент.
[Ням. Reichstag.]
рэкаачышча́льны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для ачысткі дна ракі. Рэкаачышчальная машына.
рэкагнасцы́раваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад рэкагнасцыраваць.
рэкагнасцы́равацца, ‑руецца; незак.
Зал. да рэкагнасцыраваць.