Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тапі́льшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да тапільшчык.

тапінамбу́р, ‑у, м.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных з прыдатнымі для яды клубнямі; земляная груша.

[Гал. toppenant.]

тапі́р, ‑а, м.

Буйная няпарнакапытная млекакормячая жывёліна трапічных лясоў Амерыкі і паўднёва-ўсходняй Азіі з выцягнутымі ў невялікі хобат верхняй губой і носам.

[Бразільскае.]

тапі́цца 1, таплюся, топішся, топіцца; незак.

1. Свядома пазбаўляць сябе жыцця, кідаючыся ў ваду; гінуць у вадзе. «Топіцца!» — раптам прамільгнула ў свядомасці, і радыстка кінулася ў ваду. Кулакоўскі. Ужо сціхаў ажыўлены гул галасоў, як з боку эстакады нехта крыкнуў: — Чалавек топіцца! Лынькоў.

2. Пагружацца ў што‑н. мяккае, зыбкае; вязнуць, засядаць у чым‑н. Ціха, павольна праходзіць аўтобус там, дзе нядаўна і трактар тапіўся. Дубоўка. // Быць цалкам пакрытым чым‑н. вязкім, вадкім. [Стафанковіч] выбрукаваў клінкерам адну вуліцу, па якой кожны дзень праязджаў у машыне, іншыя ж вуліцы пакінуў тапіцца ў гразі. Чорны.

3. Зал. да тапіць ​1 (у 1 знач.).

тапі́цца 2, топіцца; незак.

1. Награваючыся, станавіцца мяккім, вадкім.

2. Зал. да тапіць ​2.

тапі́цца 3, топіцца; незак.

Разм.

1. Тое, што і паліцца ​1 (у 1 знач.).

2. Зал. да тапіць ​3.

тапі́ць 1, таплю, топіш, топіць; незак.

1. каго-што. Сілай апускаючы ў ваду, прымушаць ісці на дно; затапляць. Тапіць сеткі. // Губіць, сілай пагружаючы ў ваду. У сям’і павага ў нас мужчынам: Дзед тапіў дзянікінцаў у Доне, Бацька ўзводзіў горад на Амуры, Брат старэйшы штурмаваў Берлін. Гілевіч. Вятры,.. замятайце варожых салдат, Ім вочы сляпіце, ім кроў ледзяніце, Гасіце агонь іх праклятых гармат, Эскадры Макартура ў моры тапіце!.. Танк.

2. Пагружаць у сябе што‑н. Раз’езджаная дарога тапіла калёсы. Гартны. // перан. Ахутваць, пакрываць што‑н. З поўначы вецер, палярны і быстры, Топіць у сцюдзёнай імгле Пецярбург... Танк.

3. перан.; каго. Разм. Губіць, выдаючы, абгаворваючы і пад. каго‑н. — А ты будзеш на паноў старацца ды людзей тапіць? — не сцярпела Аўгіня. Колас. [Вера:] Я павінна стаяць убаку і спакойна глядзець, як чэснага савецкага чалавека гоняць нягоднікі. Не, выбачайце! Крапіва. Тут на полі людзі расказалі Кірылу пра Віткоўскага, як ён немцам лізаў боты і, каб выслужыцца, тапіў сваіх людзей. Гурскі.

4. перан.; што. Заглушаць пры дапамозе чаго‑н. (пачуцці, думкі). Бацька папер падсвінкаў на падворак, сагнаў на іх злосць і пачаў тапіць сваю крыўду ў працы. Карпюк.

•••

Тапіць у крыві — жорстка распраўляцца з кім‑, чым‑н.

Тапіць у лыжцы вады — ставіць каго‑н. у безвыходнае становішча.

тапі́ць 2, таплю, топіш, топіць; незак., што.

Награваючы, рабіць мяккім, вадкім; расплаўляць (пра рэчывы, якія лёгка плакацца). Тапіць воск. Тапіць волава. // Вытопліваць або ператопліваць (масла, сала і пад.). Тапіць здор.

тапі́ць 2, таплю, топіш, топіць; незак., што.

1. Выкарыстоўваць якое‑н. паліва, каб прывесці паравоз у рух. І паравозы тут топяць не вуголлем, а др[о]вамі. Сабаленка.

2. Разм. Тое, што і паліць ​1 (у 2 знач.). — Тапі печ, — загадаў Птах гаспадыні. — Грэй ваду... Навуменка. [Ульяна] тапіла грубку, глядзела, як развальваецца торф на гарачы прысак. Гаўрылкін.

та́пкі, ‑пак; адз. тапка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

Лёгкія туфлі без абцасаў. Скінуўшы тапкі, падкасаўшы штаны, .. [Яраш] пайшоў цераз ручай. Шамякін.

тапле́нне 1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. тапіць ​2.

тапле́нне 2, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. тапіць ​3.

таплёны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і топлены. Таплёны воск.

тапля́к, ‑а, м.

Разм. Бервяно, якое доўгі час праляжала пад вадою. Шукаць язёў трэба ў ямах пад абрывістымі берагамі, у вусцях ручаёў і рэчак, а таксама ў глыбокіх плёсах з заваламі карчоў і таплякоў. Матрунёнак. У круглым тупіку мая блешня зачапілася за тапляк на дне. Ігнаценка.

тапо́граф, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне тапаграфіі (у 1 знач.).