тапі́цца 1, таплюся, топішся, топіцца; незак.

1. Свядома пазбаўляць сябе жыцця, кідаючыся ў ваду; гінуць у вадзе. «Топіцца!» — раптам прамільгнула ў свядомасці, і радыстка кінулася ў ваду. Кулакоўскі. Ужо сціхаў ажыўлены гул галасоў, як з боку эстакады нехта крыкнуў: — Чалавек топіцца! Лынькоў.

2. Пагружацца ў што‑н. мяккае, зыбкае; вязнуць, засядаць у чым‑н. Ціха, павольна праходзіць аўтобус там, дзе нядаўна і трактар тапіўся. Дубоўка. // Быць цалкам пакрытым чым‑н. вязкім, вадкім. [Стафанковіч] выбрукаваў клінкерам адну вуліцу, па якой кожны дзень праязджаў у машыне, іншыя ж вуліцы пакінуў тапіцца ў гразі. Чорны.

3. Зал. да тапіць 1 (у 1 знач.).

тапі́цца 2, топіцца; незак.

1. Награваючыся, станавіцца мяккім, вадкім.

2. Зал. да тапіць 2.

тапі́цца 3, топіцца; незак.

Разм.

1. Тое, што і паліцца 1 (у 1 знач.).

2. Зал. да тапіць 3.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)