Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сурдало́гія, ‑і, ж.

Галіна медыцыны, якая вывучае парушэнні слыху.

[Ад лац. surdus — глухі і грэч. logos — вучэнне.]

сурдапедаго́г, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне сурдапедагогікі.

сурдапедаго́гіка, ‑і, ДМ ‑гіцы, ж.

Навука пра выхаванне і навучанне дзяцей з парушэннямі слыху.

[Ад лац. surdus — глухі.]

сурдзі́на, ‑ы, ж.

Прыстасаванне, пры дапамозе якога аслабляецца гук у музычных інструментах.

[Фр. sourdine.]

сурдзі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Тое, што і сурдзіна.

•••

Пад сурдзінку — а) ціха, прыглушана. Каб не прыцягваць увагі пасажыраў, я іграў .. [жанчыне] ціха, пад сурдзінку. Рамановіч; б) тайком, употай, цішком.

сурду́т, ‑а, М ‑дуце, м.

Мужчынская двухбортная вопратка з доўгімі поламі, якая цесна аблягае цела. Тасін бацька на вачах у дачкі выцяг[нуў] з шафы свой стары сурдут з сярэбранай зоркай. Мікуліч.

[Ад фр. surtout.]

сурду́тнік, ‑а, м.

Кравец, які шые сурдуты.

сурду́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сурдута. Сурдутны крой.

сур’ёз, ‑у, м.

Разм. Сур’ёзнасць. Годзе смяяцца там, дзе патрэбна сур’ёзу... Гартны.

•••

На (поўным сур’ёзе) — з усёй сур’ёзнасцю. Індустрыяй на сяле .. [Рудакоўскі] на поўным сур’ёзе лічыў кузні, сталярні, рымарні, а тых, хто ў іх працуе, вясковым пралетарыятам. Місько.

сур’ёзна, прысл.

1. Прысл. да сур’ёзны.

2. Не жартуючы, без смеху. Чорныя гузічкі Мішкавых вачэй глядзяць уважліва, сур’ёзна. Брыль.

3. у знач. пабочн. Разм. Сапраўды. Сход пераносіцца назаўтра, сур’ёзна.