су́кін, ‑а.
У выразе: сукін сын гл. сын.
сукнава́л, ‑а, м.
Спецыяліст па валенню сукнаў. Усё, што зроблена ткачамі, пераходзіць у рукі сукнавалаў, красільшчыкаў, варсоўшчыц, стрыгальшчыц. «Беларусь».
сукнава́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Сукнавальная машына. А ў другой палавіне хаты, у трысценніку, у дзеда быў цэлы завод. Там стаялі ваўначоска і сукнавалка. Сабаленка.
сукнава́льны, ‑ая, ‑ае.
Які прызначаны, служыць для валення сукнаў. Сукнавальная машына.
сукнава́льня, ‑і, ж.
Майстэрня, дзе валяць сукны.
сукнамы́йка, ‑і, ДМ ‑мыйцы; Р мн. ‑мыек; ж.
Апарат для прамыўкі сукнаў машыны, якая вырабляе паперу.
сукно́, ‑а; мн. сукны, ‑аў; н.
1. Шарсцяная або паўшарсцяная тканіна з гладкім ворсам, якая пры вырабе апрацоўваецца валеннем. Сторы разгарнуў пакунак .. Кавалак сукна... Бядуля. На стале, засланым зялёным сукном, стаялі прылады пісьма. Колас.
2. толькі мн. (су́кны, ‑аў). Камплект куліс і заслон, якія афармляюць сцэну. Блізнюк, як спуджаны заяц, матануў за кулісы сцэны і знік там у сукнах і бакоўках. Сабаленка.
•••
Салдацкае сукно — шэрае тоўстае сукно для шынялёў.
Класці пад сукно гл. класці.
Ляжаць пад сукном гл. ляжаць.
су́кня, ‑і, ж.
Разм. Тое, што і сукенка. На .. [Матруне] была яркая квяцістая сукня, а вочы гарэлі радасцю. Сачанка.
суко́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Абрэзак сукна або іншай шарсцяной тканіны, які ўжываецца для чысткі, націрання чаго‑н. Свідзерскі знайшоў на кватэры начальніка станцыі шчотку і доўга шоргаў ёю па чаравіках, потым драіў яшчэ і суконнай. Хомчанка. Калі блешня пасля таго, як яна пабывала ў вадзе, страціла бляск, яе трэба працерці суконкай. Матрунёнак.
2. Суконная ануча. [Пракоп] рашуча падымаецца з пасцелі, запальвае газоўку. Абуваецца. Накручвае на ногі суконкі, надзяе лепшыя боты. Колас.