Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэцэпту́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэцэптуры, да рэцэпта. Рэцэптурная кніга.

рэцэ́пцыя, ‑і, ж.

1. Кніжн. Запазычанне і прыстасаванне грамадствам сацыялагічных і культурных форм, якія ўзніклі ў іншай краіне ці ў іншую эпоху. Рэцэпцыя рымскага права ў краінах Заходняй Еўропы.

2. Спец. Успрыманне і ператварэнне механічных, тэрмічных, электрамагнітных, хімічных і інш. раздражняльнікаў у нервовыя сігналы.

[Ад лац. receptio — прыняцце.]

рэцэсі́ўнасць, ‑і, ж.

Спец. Адсутнасць праяўлення якой‑н. прыкметы бацькоўскіх арганізмаў у гібрыдным патомстве.

[Ад лац. recessus — выдаленне.]

рэцэсі́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэцэсіўнасці. Рэцэсіўныя адзнакі ў арганізме.