Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэ́йтарскі, ‑ая, ‑ае.

Гіст. Які мае адносіны да рэйтара. Рэйтарская зброя. // У склад якога ўваходзяць рэйтары. Рэйтарскі полк. Рэйтарская конніца.

рэйту́зы, ‑аў; адз. няма.

1. Вузкія штаны ў абцяжку (першапачаткова для верхавой язды).

2. Жаночыя або дзіцячыя звычайна доўгія вязаныя штаны.

[Ад ням. Reithosen.]

рэ́йтынг, ‑а, м.

Спец. Індывідуальны лікавы каэфіцыент ацэнкі сілы гульні гросмайстра (шахмат, шашак). Найвышэйшы асабісты рэйтынг мае чэмпіён свету па шахматах Анатоль Карпаў.

[Англ. rating — ацэнка, клас, разрад.]

рэйхсве́р, ‑у, м.

Гіст. Назва ўзброеных сіл Германіі ў 1919–1935 гадах.

[Ням. Reichswehr.]

рэйхска́нцлер, ‑а, м.

Гіст. Дзяржаўны канцлер, кіраўнік урада ў Германіі да 1945 года.

[Ням. Reichskanzler.]

рэйхста́г, ‑а, м.

Гіст. Назва парламента ў Германіі да 1945 года, а таксама будынак, дзе засядаў гэты парламент.

[Ням. Reichstag.]