Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэзедо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэзеды. Рэзедовы лісток. Рэзедовы пах. // Які здабываецца з кветак рэзеды. Рэзедовы алей.

рэзедо́выя, ‑ых.

Сямейства адна‑, двух‑, радзей шматгадовых травяністых раслін, да якіх адносяцца розныя віды рэзеды.

рэзе́кцыя, ‑і, ж.

Выдаленне, адразанне пры дапамозе аперацыі часткі цела або органа, пашкоджаных хваробай. Рэзекцыя страўніка.

рэзе́рв, ‑у, м.

1. Запас чаго‑н. на ўсякі выпадак. Рэзервы вытворчасці. □ Людзей у нас поўна. Але вы не бойцеся, я вас пасялю ўдвух у трэці пакой. Мы яго на ўсякі выпадак трымаем у рэзерве. Сабаленка.

2. Крыніца, адкуль бяруцца новыя сілы, сродкі. Камсамол заўсёды быў і застаецца актыўным памочнікам і баявым рэзервам Камуністычнай партыі. «Звязда».

3. Частка войск, пакінутая ў распараджэнне камандзіра з мэтай выкарыстання яе ў патрэбны момант. Рэзерв Галоўнага камандавання. □ Адзін атрад і некалькі баявых груп заставаліся ў рэзерве. Кулакоўскі.

4. Састаў ваеннаабавязаных, якія прызываюцца ў армію па мабілізацыі.

•••

Працоўныя рэзервы — моладзь, якая ў розных тэхнічных вучылішчах атрымлівае спецыяльнасці кваліфікаваных рабочых.

[Ад лац. reservare — захоўваць, зберагаць.]

рэзервава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. рэзерваваць.

рэзервава́цца, ‑рвуецца; незак.

Зал. да рэзерваваць.

рэзервава́ць, ‑вую, ‑вуеш, ‑вуе; зак. і незак., каго-што.

Захаваць (захоўваць) на запас, у рэзерве.

рэзерва́т, ‑у, М ‑ваце, м.

1. Тэрыторыя, прыродныя багацці якой (жывёла і расліны) знаходзяцца пад асобай аховай дзяржавы; запаведнік.

2. Тое, што і рэзервацыя (у 1 знач.).

[Ад лац. reservatus — захаваны.]

рэзерва́цыя, ‑і, ж.

1. У Паўночнай Амерыцы, Паўднёвай Афрыцы і Аўстраліі — месца прымусовага пасялення карэннага насельніцтва.

2. Захаванне чаго‑н. у рэзерве.

[Ад лац. reservare — захоўваць.]

рэзерві́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Салдат рэзерву, запасу. Адзін вярнуўся назад у гміну па сумку, у якой ляжаў загад аб прызыве ў армію ўсіх рэзервістаў-салдат запасу. Бажко.